ШРО́ТАВЫ ЭФЕ́КТ,

невялікія хаатычныя адхіленні току электравакуумнай або паўправадніковай прылады ад яго сярэдняга значэння (гл. Флуктуацыі электрычныя). Выклікаецца нераўнамернасцю тэрмаэлектроннай эмісіі з катода або інжэкцыі носьбітаў зараду ў паўправадніках; суправаджае любыя працэсы, звязаныя з утварэннем патокаў зараджаных або нейтральных часціц, напр., фотаэлектронную эмісію, другасную электронную эмісію. Тэарэтычна прадказаны ням. вучоным В.​Шоткі (1918). Абумоўлівае шумы ў эл. ланцугах, якія ў гукавым дыяпазоне частот нагадваюць шум ад перасыпання паляўнічага шроту (адсюль назва).

т. 17, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)